Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
24 студзеня ў Оршы пройдзе чарговы «Вінаграднік»
Анонсы
21.01.2015 11:52

Мы так часта чуем словы, што мы дзеці Божыя. Часта чуем, што павінны стацца дзецьмі Божымі. Што для нас азначаюць гэтыя словы? Што мы павінны зрабіць, каб стаць гэтымі дзецьмі?

Як часта мы сваю бестактоўнасць, анархію, бунт і непаслухмянасць апраўдваем тым, што мы як дзеці, а да гэтага запрашаў сам Езус! Што значыць прыняць дар усынаўлення ад Бога Айца?

Асабіста для мяне тэма ўсынаўлення вельмі важная. Была яна важная для Езуса, для апостала Паўла, для апостала Яна. Ідзе размова не пра дзіцячыя паводзіны, не пра дзяцінства, з якога ніяк не можам вырасці, а пра сур’ёзны крок веры.

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «Вінаградніка», каб сутыкнуцца з тэмай Божага ўсынаўлення. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Папярэдні запіс для ўсіх абавязковы.

Расклад:

  • 9.00 сняданак
  • 10.00 ранішняя малітва
  • 10.30 канферэнцыя І
  • 11.30 канферэнцыя ІІ
  • 12.45 абед, вольны час
  • 13.30 адарацыя, споведзь, размовы
  • 16.30 святая Імша
  • 17.30 вячэра
  • 18.30-21.00 малітва благаслаўлення


Тэлефон для запісу:
+375 29 500 40 88 (МТС)

а. Аляксандр Жарнасек МІС

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.