Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
25 студзеня ў Нарачы будуць маліцца за біскупа Юрыя Касабуцкага
Анонсы
22.01.2015 10:58

25 студзеня, у першую гадавіну сакры дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага, у нарачанскім касцёле св. Андрэя, Апостала, пройдзе святая Імша ў інтэнцыі іерарха.

Імша будзе цэлебравацца па просьбе моладзі парафіі, якая год таму, як падарунак на біскупскае пасвячэнне, заснавала «Маргарытку» за біскупа Юрыя Касабуцкага.

19 студзеня 2014 года сямёра маладых людзей пасля святой Імшы ўрачыста склалі абяцанне вечнай малітвы за дапаможнага біскупа архідыяцэзіі, а 25 студзеня ў Мінску ад імя ўсіх нарачанцаў віншавалі Яго Эксцэленцыю.

У нядзелю 25 студзеня падчас святой Імшы моладзь публічна адновіць абяцанне вечнай малітвы за біскупа. Моладзь парафіі, якая ўтварае «Маргарытку», не толькі ініцыявавала малітву за іерарха, але і падрыхтавала для яго віншавальную паштоўку з нагоды першай гадавіны біскупскага пасвячэння.

Паводле narach.na.by, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.