Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» запрашае на рэкалекцыі
Анонсы
26.01.2015 12:50

6-8 лютага і 13-15 лютага ў Оршы пройдуць чарговыя рэкалекцыі «Школы хрысціянскага жыцця і евангелізацыі».

Рэкалекцыі будуць распачынацца ў пятніцу ў 16.00 і заканчвацца ў нядзелю ў 15.00. Адрас: парафія Св. Юзафа ў г. Орша, вул. Савецкая, 6.

 У раскладзе кожнага дня рэкалекцый — святая Імша, духоўныя канферэнцыі, малітва праслаўлення, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць споведзі, а таксама сустрэчы ў групах.

Умовы ўдзелу: узрост ад 18 гадоў і прысутнасць ад пачатку да канца.

Папярэдні запіс па тэлефоне МТС 8 (033) 329-46-48. Запіс  заканчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.

а. Аляксандр Жарнасек МІС

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.