У Гомелі арганізуецца пілігрымка да турынскай плашчаніцы |
Анонсы
|
27.01.2015 11:10 |
Гомельская парафія Нараджэння Божай Маці плануе правесці пілігрымку ў Турын, дзе ў саборы Святога Яна Хрысціцеля захоўваецца хрысціянская рэліквія — Турынская плашчаніца. Выезд у Італію плануецца на 30 красавіка, мяркуецца, што 10-дзённая паездка на аўтобусе абыдзецца ў 250 еўра.
Гэта палатно, у якое, паводле падання, было загорнута цела Езуса Хрыста пасля Яго хросных пакут і смерці. На тканіне засталіся адбіткі аблічча і цела Хрыста, з-за чаго Турынская плашчаніца цэніцца як адна з найважнейшых рэліквій хрысціянства.
Ідзе запіс на паломніцтва, колькасць месцаў абмежавана, дакументы і першы ўнёсак неабходна падаць у бліжэйшы час.
Нагадаем, частка вернікаў перакананая, што на плашчаніцы — сапраўдныя адбіткі аблічча і цела Хрыста, іншыя лічаць яе падробкай часоў Сярэднявечча. Паколькі прамых доказаў сапраўднасці плашчаніцы няма, Каталіцкі Касцёл афіцыйна не прызнае яе сапраўднай, аднак лічыць важным напамінам пра Пакутах Хрыстовых. Паводле katolik-gomel.by, (AYU)
|