Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку пройдзе сустрэча для дзяўчат
Анонсы
10.02.2015 11:15

З 13 па 15 лютага ў Навагрудку пройдзе сустрэча для дзяўчат на тэму «Любоў, закаханасць і ўзаемаадносіны паводле слова Божага». Да ўдзелу запрашаюцца дзяўчаты ад 9 класа.

Мерапрыемства распачнецца а 17-й гадзіне ў кляштары сясцёр назарэтанак (вул. 1 мая, 26).

Усіх жадаючых прыняць удзел просяць скантактавацца з с. Клярай па тэлефоне +375 33 321 26 33 або напісаць да яе ў кантакце.

Праграма сустрэчы:

13 лютага

  • 18.00 — Імша ў касцёле св. Міхала
  • 19.00 — вячэра
  • 19.40 — знаёмства і канферэнцыя
  • 20.45 – 21.30 — адарацыя
  • 22.15 — «піжамная вечарына»


14 лютага

  • 9.00 — малітва
  • 9.20 — сняданак
  • 10.15 — канферэнцыя
  • 11.00 – 12.00 — скрутацыя
  • 12.00 — размовы ў групах
  • 12.45 — абед
  • 13.30 – 16.00 — вольны час
  • 16.00 — канферэнцыя
  • 17.00 – 18.30 — адарацыя
  • 18.30 — вячэра
  • 19.00 – 21.30 — вясёлы вечар
  • 22.30 — «піжамная вечарына»


15 лютага

  • 8.00 — малітва
  • 8.30 — сняданак
  • 9.30 — Імша з удзелам сясцёр у фарным касцёле
  • 10.15 — канферэнцыя
  • 11.15 — развітанне


Паводле grodnensis.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.