Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турнір па міні-футболе сярод міністрантаў пройдзе ў Лідзе |
Анонсы |
25.02.2015 12:45 |
3 сакавіка ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа пройдзе адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў, названы ў гонар св. Тарцызія. У турніры прымуць удзел 5 каманд з парафій Ліды, Гродна, Шчучына і Ашмян. Арганізатарамі турніру з’яўляюцца навучэнцы V курса Вышэйшай духоўнай cемінарыі ў Гродне. На пачатку турніру ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Матчы і цырымонія ўзнагароджання каманд пройдуць у спартыўным комплексе «Алімпія». Святы Тарцызій — святы Рыма-Каталіцкага Касцёла, мучанік часоў пераследу хрысціян цэзарам, пахаваны ў катакомбах Рыма. Святы Тарцызій лічыцца апекуном міністрантаў. Дзяніс Бразінскі, (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.