Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гомелі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі |
Анонсы |
25.02.2015 13:48 |
21 сакавіка ў гомельскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе велікапосная сустрэча моладзі каталіцкіх парафій Пінскай дыяцэзіі. Пра гэта паведамляе сайт гомельскай парафіі. Дзясяткі маладых католікаў з Гомельшчыны і Брэстчыны збяруцца разам, каб з малітвай, духоўнымі практыкаваннямі, канферэнцыямі, песнямі і сцэнкамі рыхтавацца да Вялікадня. На сустрэчу прыедзе кс. Павел Ярашэвіч, адказны за працу з моладдзю ў Пінскай дыяцэзіі. Праграму сустрэчы рыхтуюць гомельскія парафіяне, яна будзе апублікавана пазней. (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.