Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Каменцы ўзгадаюць ксяндза Юзафа Грасевіча ў 15-ю гадавіну яго смерці
Анонсы
25.02.2015 14:03

1 сакавіка прыпадае 15-я гадавіна смерці ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча, шматгадовага пробашча парафіі Св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы і сузаснавальніка манаскай супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці.

У парафіі ў Каменцы 28 лютага ў 12.00 адбудзецца святая Імша ў памяць аб спачылым, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ксёндз прэлат Юзаф Грасевіч нарадзіўся ў 1904 годзе на Беласточчыне. У Беластоку скончыў гімназію, а затым паступіў ва ўніверсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні на факультэт паланістыкі, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам польскай мовы ў езуіцкай гімназіі.


Пасля двух гадоў працы Юзаф Грасевіч паступае ў духоўную семінарыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў з рук біскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага. Пазней быў рэдактарам каталіцкага штотыднёвіка «Tygodnik Katolicki» і капеланам хрысціянскай моладзі. Пры жыцці кс. Юзаф Грасевіч сябраваў з благаслаўлёным кс. Міхалам Сапоцькам і стараўся наследаваць прыклад яго жыцця.

Кс. Юрый Марціновіч, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.