Рух «Сужэнскія сустрэчы» правядзе ў Ляскоўцы рэкалекцыі для сужэнскіх пар |
Анонсы |
14.03.2015 10:57 |
З 20 па 22 сакавіка ў цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудуцца рэкалекцыі па аднаўленні і паглыбленні сужэнскай еднасці і любові. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца рух «Сужэнскія сустрэчы». Рэкалекцыі пройдуць у в. Ляскоўка Мінскага раёна. «Сужэнскія сустрэчы» — рэкалекцыйны рух, мэта якога ў паглыбленні шлюбных адносін і дапамозе сужэнцам у больш глыбейшым разуменні адно аднаго, а таксама асэнсаванні таямніцы шлюбу. Рух «Сужэнскія сустрэчы» адкрыты на кожную пару, якая імкнецца, каб іх сумеснае жыццё пастаянна развівалася, і не ставіць удзельнікам фармальных абмежаванняў — на рэкалекцыі могуць прыехаць як каталіцкія, так і праваслаўныя пары, а таксама пары змешаных сужэнстваў, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе і яшчэ не вянчаліся, сужэнствы ў паўторным шлюбе. Рэкалекцыі распачнуцца ў пятніцу ў 18.00, а скончацца ў нядзелю каля 15.00. Арганізатары забяспечваюць начлег і пасілак. Удзел ва ўсёй праграме неабходны для абоіх сужэнцаў. На рэкалекцыі могуць прыехаць таксама сямейныя пары, якія адчуваюць у сваіх адносінах праблемы, складанасці, і нават тыя, якія абдумваюць развод. Праграма рэкалекцый заснавана на сучасных ведах з галіны псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’і і складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові. Сямейная пара зможа за час правядзення рэкалекцый аднавіць свежасць узаемных пачуццяў, абнавіць ці нанова адбудаваць сваё адзінства. Кантактныя нумары для запісу на рэкалекцыі: Андрэй і Іна Любецкія + 375 29 167 58 67, + 375 29 625 35 48 e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (MV) |