Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
22 сакавіка будзе адзначацца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша |
Анонсы
|
02.03.2015 10:48 |
22 сакавіка будзе адзначацца першая гадавіна смерці кс. Казіміра Войнюша, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна і парафіі Хрыста Валадара ў в. Скрыбаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
21 сакавіка ў 12.00 у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Ішчолна адбудзецца святая Імша ў гадавіну смерці святара.
22 сакавіка святая Імша ў гадавіну смерці кс. Казіміра Войнюша адбудзецца ў 12.00 (мясцовы час) у яго роднай парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Лаварыскесе (Літва), дзе ён быў пахаваны.
Ксёндз Казімір Войнюш нарадзіўся 25 снежня 1972 г. у Асеніках каля Лаварыскеса (Літва) у сям'і Юзафа і Aлены, належаў да парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Лаварыскесе.
Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. 8 снежня 1995 г. у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя у Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча прыняў дыяканскае, a 14 чэрвеня 1997 г. — прэзбітэрскае пасвячэнне. (JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.