У Мінску пройдзе сустрэча-прэзентацыя руху факаляраў «Харызма адзінства ў сям’і і грамадстве» |
Анонсы |
02.03.2015 11:24 |
14 сакавіка ў Мінску арганізуецца сустрэча-прэзентацыя руху «Focolare» на тэму «Харызма адзінства ў сям’і і грамадстве» з нагоды сёмай гадавіны нябеснага нараджэння заснавальніцы руху К’яры Любіч. Pух «Focolare» шырока распаўсюджаны ў Еўропе і дзейнічае на ўсіх кантынентах свету, дапамагае людзям аб’ядноўваць намаганні ў пераадоленні жыццёвых выпрабаванняў, дасягнуць узаемаразумення паміж прадстаўнікамі розных перакананняў i рэлiгiйных поглядаў. (AG) |