Парафія ў Нарачы рыхтуецца да 500-годдзя святой Тэрэзы Авільскай |
Анонсы |
10.03.2015 10:26 |
Парафія Св. Андрэя, апостала, у в. Нарач рыхтуецца адзначыць 500-годдзе святой Тэрэзы Авільскай, якое прыпадае на 28 сакавіка 2015 г. 28 сакавіка, у дзень нараджэння вялікай іспанскай містычкі, у нарачанскім касцёле адбудзецца святая Імша ў гонар св. Тэрэзы Авільскай з гаміліяй пра жыццё і дзейнасць рэфарматаркі Ордэна кармэлітаў. Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці ў парафіі пачалася ўжо ў мінулым годзе, калі для моладзі былі праведзены спецыяльныя катэхезы і дэканальны конкурс ведаў пра жыццё і навучанне святой Тэрэзы «Дастаткова толькі Бога». (AG) |