Абвяшчаецца конкурс для дзяцей з Гродзенскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
10.03.2015 10:36 |
Арганізатары V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў межах падрыхтоўкі да дзіцячага свята аб’яўляюць першы конкурс.
Сёлета Паўсюдны Касцёл перажывае Год кансэкраванага жыцця. Большая ўвага звяртаецца на кансэкраваных асоб – манаскіх сясцёр і айцоў. У многіх парафіях узносяцца малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да паслугі ў Касцёле.
Дарагія дзеці! Мы прагнем далучыць вас да гэтай супольнай справы. Прапануем уважліва прыгледзецца да сясцёр, якія вядуць катэхезу ў вашых парафіях, і да айцоў пры алтары (не дыяцэзіяльных ксяндзоў, а менавіта тых, хто належыць да манаскай сям’і!) і паспрабаваць намаляваць іх партрэт.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- узрост да 14 гадоў;
- малюнак павінен быць фармату A4 (не меншы, не большы);
- на малюнку павінны быць адлюстраваны манаская сястра ці айцец;
- трэба падаць поўную назву ордэна ці супольнасці намаляванай асобы, а таксама яе імя і прозвішча;
- малюнак павінен быць дасланы да 31 сакавіка гэтага года на адрас: вул. К. Маркса, 4, Гродна 230025. Абавязкова з подпісам на канверце «Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці».
Найлепшыя працы будуць узнагароджаны. Невялікія падарункі будуць высланы поштай.
Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці традыцыйна запланаваны на 1 чэрвеня бягучага года і пройдзе ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падрабязную інфармацыю на тэму конкурса і Дня дзіцяці можна атрымаць, напісаўшы на электронны адрас
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
або патэлефанаваўшы на нумар +375 29 78 40 572.
Можна таксама падаць свае прапановы, звязаныя з V Дыяцэзіяльным днём дзіцяці.
Чакаем вашых прац!
З найлепшымі пажаданнямі кс. Юрый Марціновіч, арганізатар
|