Айцы піяры аб’яўляюць конкурс у сувязі з Годам кансэкраванага жыцця |
Анонсы
|
10.03.2015 15:57 |
У сувязі з распачатым Годам кансэкраванага жыцця айцы піяры аб’яўляюць конкурс «Сэлфі з айцом піярам».
Умовы ўдзелу:
- фотаздымкі павінны быць добрай якасці
- на здымку павінен быць толькі сам удзельнік і адзін або некалькі айцоў піяраў
- кожны ўдзельнік можа даслаць толькі адзін фотаздымак
- да ўдзелу запрашаюцца людзі з усіх месцаў, дзе працуюць айцы піяры (Ліда, Шчучын, Чавусы)
- айцец піяр павінен быць апрануты ў габіт (духоўнае адзенне святара)
- улічваецца крэатыўнасць і арыгінальнасць
- здымкі павінны быць дасланы да 30 сакавіка на e-mail
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(у лісце напісаць уласнае імя і прозвішча, узрост, горад, мабільны тэлефон)
Вынікі конкурсу стануць вядомыя 2 красавіка, у Вялікі чацвер, на афіцыйнай старонцы айцоў піяраў www.pijary.info. Катэгорыя ўзросту:
- 0–7 гадоў
- 8–12 гадоў
- 13–17 гадоў
- 18–25 гадоў
- 26–50 гадоў
- 51 і больш гадоў
У кожнай з катэгорый будзе ўзнагароджана адно месца.
(AG)
|