Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалекцыі па распазнанні паклікання |
Анонсы
|
14.03.2015 14:27 |
27-29 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі па распазнанні паклікання. На рэкалекцыі запрашаюцца хлопцы ад 14 гадоў.
Падчас рэкалекцый будзе магчымасць паразмаўляць з духоўнымі айцамі, семінарыстамі, пабыць у цішыні, паглыбіць свае рэлігійныя веды.
Аб удзеле трэба паведаміць да 22 сакавіка.
Адказны за рэкалекцыі - кс. Валерый Быкоўскі, духоўны айцец семінарыі ў Гродне.
Тэлефон для запісу:
8 015 2 77 02 34
Падчас рэкалекцый запланаваны ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі Гродна, які адбудзецца вечарам 28 сакавіка. 29 сакавіка маладыя людзі, сабраныя на рэкалекцыях, запрашаюцца на ўрачыстасці Пальмовай нядзелі з удзелам біскупа Гродзенскага і моладзі дыяцэзіі. (JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.