Два канцэрты, прымеркаваныя да 330-годдзя з дня нараджэння І. С. Баха, адбудуцца на гэтым тыдні ў касцёлах беларускай сталіцы.
20 сакавіка ў 20.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены выступіць камерны хор «NotaBene» (Германія), дырыжор Крыстаф Хаўзер. У праграме, акрамя музыкі І. С. Баха, прагучаць творы В. Мішкініса, Ф. Мендэльсона, Р. Дубры, Г. Камінскага і інш.
21 сакавіка ў 19.30 y касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы арганныя творы І. С. Баха выканаюць студэнты і выпускнікі арганнага класа Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Марэцкая, Аліна Кушнарова, Вольга Падгайская і інш.
Уваход на ўсе канцэрты вольны.
20 сакавіка, касцёл св. Сымона і св. Алены — канцэрт харавой музыкі да 330-годдзя з дня нараджэння І. С. Баха (камерны хор «NotaBene» (Германія), дырыжор Крыстаф Хаўзер) у праграме:
І. С. Бах (1685-1750) — Lobet den Herrn, alle Heiden,
— Schmucke dich, o liebe Seele — Psallite deo nostro
В. Мішкініс (1954) – Cantate Domino Г. Шутц (1585-1672) – Verleih uns Frieden Ф. Мендэльсон (1809-1847) – Herr, nun lassest du deinen Diener fahren. П. Чайкоўскі (1840-1893) – Отче наш Х. Дзістлер (1908-1942) – Lobe den Herren Р. Дубра (1964) – Ave maris stella Э. Грыг (1843-1907) – Ave maris stella Г. Камінскі (1886-1946) – Maria durch ein Dornenwald ging
21 сакавіка, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы — канцэрт арганнай музыкі да 330-годдзя з дня нараджэння І. С. Баха
у праграме — творы І. С. Баха:
1. Пастараль фа мажор (вык. Кацярына Марэцкая) 2. Харал «Я ўсклiкаю да Цябе, Пане» (вык. Кацярына Марэцкая) 3. Прэлюдыя соль мажор (вык. Аліна Кушнарова) 4. Арыя з сюіты №3 (Вольга Падгайская, арган; Анастасія Карпенка, скрыпка) 5. Арыёза з кантаты BWV 156 (Вольга Падгайская, арган; Анастасія Карпенка, скрыпка)
Дадатковая праграма ўдакладняецца. (AG)
|