Сустрэча работнікаў медустаноў Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў Лідзе (+праграма) |
Анонсы |
24.03.2015 10:38 |
Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае работнікаў бальніц, паліклінік і дамоў сацыяльнай апекі Гродзенскай дыяцэзіі на дыяцэзіяльную сустрэчу работнікаў медустаноў, якая адбудзецца 11 красавіка ў касцёле Святой Сям’і ў Лідзе. Сустрэчу арганізуе Душпастырства аховы здароўя ў г. Гродна. Пачатак у 10.00. У яе межах запланаваны канферэнцыя, святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, сакрамэнт пакаяння, час на знаёмства і сумесную гутарку. Праграма 10.00 — пачатак сустрэчы. Прывітанне ўдзельнікаў (кс. Мікалай Ціхановіч, душпастыр Службы аховы здароўя г. Гродна) 10.15 — медыцынскія аспекты дэпрэсіі (В. Карпюк, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, заг. кафедры псіхатэрапіі і наркалогіі Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта) 11.30 — перапынак 12.00 — дэпрэсія як этап у працэсе росту асобы (с. Паўла Бобэр з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, магістр псіхалагічных і педагагічных навук, г. Баранавічы) 13.15 — абед 15.00 — святая Імша (цэлебруе дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі) 16.30 — паміж дэпрэсіяй і апантанасцю (кс. Мікалай Ціхановіч, душпастыр Службы аховы здароўя г. Гродна) 17.30 — малітва і заканчэнне сустрэчы (AG) |