Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца Крыжовы шлях вуліцамі Гродна
Анонсы
25.03.2015 17:44

28 сакавіка адбудзецца набажэнства гарадскога Крыжовага шляху вуліцамі Гродна, якое традыцыйна правядзе моладзь. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае да ўдзелу моладзь, у тым ліку вучняў школ і студэнтаў навучальных устаноў у Гродне, і вернікаў гродзенскіх парафій.

У 19.00 у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя пачнецца святая Імша. Пасля вернікі пройдуць па вуліцах да касцёла Адшукання Святога Крыжа, дзе адбудзецца завяршэнне набажэнства Крыжовага шляху.

Парадак нясення крыжа моладдзю парафій:


1. Ад уводзінаў (у катэдральным касцёле) да І прыпынку (катэдральная парафія)

2. ад I да II (парафія ў Дзевятоўцы)

3. ад II да III (францішканская парафія)

4. ад III да IV (парафія Маці Божай Міласэрнасці — Аўгустовак)

5. ад IV да V (Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі OPEN)

6. ад V да VI (студэнты з Нігерыі)

7. ад VI да VII (францішканская парафія)

8. ад VII да VIII (парафія ў Вішняўцы)

9. ад VIII да IX (парафія ў Грандзічах-Путрышках)

10. ад IX да X (семінарысты і ўдзельнікі рэкалекцый у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне)

11. ад X да XI (парафія ў Паўдневым-Сапоцкіне)

12. ад XI-XII (парафія ў Дзевятоўцы)

13. ад ХІІ да XIII (парафія ў Вішняўцы)

14. ад XIII да XIV (парафія Св. Юзафа, парафія Святога Духа, парафія ў Каробчыцах, парафія Святога
Збавіцеля ў Гродне)

15. ад XIV да заканчэння (у пабернардзінскім касцёле) (пабернардзінская парафія)

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.