Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь Гродна запрашаецца на святую Імшу і працэсію ў Пальмовую нядзелю
Анонсы
29.03.2015 01:01

29 сакавіка ў Гродне адбудзецца працэсія і святая Імша для моладзі. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае маладых вернікаў супольна перажыць Пальмовую нядзелю.

Імша адбудзецца ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў 14.00. Перад гэтым, у 13.00, на ўзгорку перад гродзенскім касцёлам Узвышэння Святога Крыжа будуць асвечаны пальмы і галінкі вярбы, з якімі затым вернікі пройдуць у працэсіі да катэдральнага касцёла.

«Запрашаю да ўдзелу душпастыраў моладзі і маладых людзей, якія вучацца ў школах і навучальных установах, працуюць у розных месцах працы», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч і заахвочвае моладзь «паказаць сваім аднагодкам, што вам добра быць разам пры Хрысце».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.