Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ноч канфесіяналаў» пройдзе ў Мінску
Анонсы
31.03.2015 17:02

1 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка) адбудзецца «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстацца з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.

«Ёсць людзі, якія па розных прычынах яшчэ не паспелі паўдзельнічаць у велікапосных рэкалекцыях, паспавядацца. Такая акцыя дапаможа ім духоўна падрыхтавацца да перажывання велікодных святаў», — адзначыў пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь.

Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» нарадзілася ў 2007 г. у Чыкага. Тады з сакрамэнту пакаяння скарысталі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі (т. зв. «Ноч канфесіяналаў») знайшла свой працяг і ў іншых краінах.

У Мінску акцыя праводзіцца ўжо ў чацвёрты раз.

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.