У Оршы пройдуць рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» |
Анонсы
|
06.04.2015 14:32 |
Рэкалекцыі адбудуцца ў два тэрміны: 17-19 і 24-26 красавіка. Пачатак у пятніцу ў 16.00, заканчэнне ў нядзелю ў 15.00.
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6, парафія Св. Юзафа.
кУ раскладзе кожнага дня:
- святая Імша,
- духоўныя канферэнцыі,
- разважанні над Божым Словам,
- малітва праслаўлення,
- адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
- магчымасць споведзі,
- сустрэчы ў групах, дзе людзі дзеляцца досведам і верай.
Умовы ўдзелу:
- узрост – ад 18 гадоў,
- прысутнасць ад пачатку да канца,
- папярэдні запіс па тэлефоне: МТС (033) 329 46 48.
Запіс заканчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.
Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС, тэл. (029) 713 02 33.
(AG)
|