Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Вернікі Гродна ў пятую гадавіну катастрофы пад Смаленскам памоляцца за яе ахвяр |
Анонсы
|
08.04.2015 16:43 |
10 красавіка прыпадае пятая гадавіна авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў амаль увесь дзейсны ўрад Рэспублікі Польшча на чале з прэзідэнтам краіны Лэхам Качынскім, духоўныя і свецкія дзеячы краіны — усяго 96 чалавек.
У гэты дзень вернікі Гродна будуць маліцца за ўсіх ахвяр катастрофы.
У гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі касцёл) у 19.00 адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх загінуўшых.
Вернікі, а асабліва дзеці і моладзь парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) будуць у гэты дзень маліцца аб вечным жыцці для а. Юзафа Ёнца SchP, заснавальніка міжнароднай парафіяды дзяцей і моладзі, якая кожны год адбываецца ў Варшаве. Пачатак Імшы ў 19.00. Айцец Юзаф Ёнец быў ініцыятарам заснавання парафіяднага руху ў Беларусі. У 2009 г. у гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае адкрыццё І Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якую здзейсніў гэты душпастыр. Дзякуючы а. Ёнцу штогод у Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве, дзе збіраюцца тысячы дзяцей і моладзі з усёй Еўропы, могуць удзельнічаць дзеці і моладзь нашай краіны. (JM)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.