17-19 красавіка ў касцёле свв. Сымона і Алены адбудзецца сімпозіум, прысвечаны памяці асобы і дзейнасці біскупа Баляслава Слосканса
Адміністратара Магілёўскага і Мінскага. З дакладамі выступяць навукоўцы і духоўныя асобы з Латвіі і Беларусі, будзе прэзентаваны дакументальны фільм «Малітва на крыжы», прысвечаны жыццю і дзейнасці біскупа Слосканса. ПРАГРАМА СІМПОЗІУМА: Пятніца, 17 красавіка
Прыбыццё гасцей з розных краін Субота, 18 красавіка
Канферэнцыя, прысвечаная біскупу Баляславу Слоскансу з Латвіі Першая частка канферэнцыі 10.00 — Урачыстае адкрыццё: - Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- Міхаіл Папкоўс, пасол Латвіі ў Беларусі
- Айцец Андрыс Краваліс, генеральны вікарый Рыжскай архідыяцэзіі, дэкан касцёла св. Магдалены ў Рызе
- Віншавальны ліст арцыбіскупа Збігнева Станкевіча, Мітрапаліта Рыжскага
10.30 — Даклады:
- Айцец Андрыс Краваліс (15-20 хв.)
Генеральны вікарый Рыжскай архідыяцэзіі, дэкан касцёла св. Магдалены ў Рызе Даклад на тэму: «Духоўнае жыццё і духоўнае мучаніцтва біскупа Баляслава Слосканса і Святой Тэрэзы»
- Доктар Андрыс Марыя Еруманіс (15-20 хв.)
Прафесар Тэалагічнай акадэміі ў Лугана (Швейцарыя) Даклад на тэму: «Роля біскупа Баляслава Слосканса ў сучасным свеце»
- Доктар Стэфан Ван Кальстэр (15-20 хв.)
Фонд кафедры біскупа Слосканса (Бельгія) Даклад на тэму: «Вызначэнне накірунку шляхоў да кананізацыі біскупа Баляслава Слосканса»
11.30 — заканчэнне першай часткі 12.00 — урачыстая святая Імша ў інтэнцыі беатыфікацыі Слугі Божага Баляслава Слосканса, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 13.00 — абед 15.00 — другая частка дакладаў: - Айцец Радыёніс Доля (15-20 хв.)
вікарый Краслава (Аглонская дыяцэзія) Даклад на тэму: «Прыклад біскупа Баляслава Слосканса ў маім жыцці»
- Арніс Шаблеўскіс (15-20 хв.)
журналіст і выдавец Даклад на тэму: «Успаміны біскупа Антонса Юста, вучня біскупа Слосканса — сведчанне пра біскупа Баляслава Слосканса»
- Ксёндз Анджэй Сцонбэр (15-20 хв.)
доктар, прафесар Папскай акадэміі (Кракаў) Далад на тэму: «Працэсы беатыфікацыі і кананізацыі — працэс развіцця і іх нормы»
16.00-16.30. — перапынак на каву - Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек (15-20 хв.)
Даклад на тэму: «Біскуп Баляслаў Слосканс ва ўдзячнай памяці беларускіх грэка-католікаў»
- Яўгеній Дуткін (15-20 хв.)
гісторык (Магілёў) Даклад на тэму: «Біскуп Баляслаў Слосканс — біяграфічны нарыс»
- Уладзімір Дзянісаў (15-20 хв.)
краязнаўца, гісторык культуры (Мінск) Даклад на тэму: «Біскуп Баляслаў Слосканс і яго дзейнасць у Беларусі»
18.00 — другая частка канферэнцыі - Дзідра Смільтэна,
кінапрадзюсер — «Уводзіны ў дакументальнае кіно "Малітва на крыжы"»
Прэзентацыя дакументальнага фільма «Малітва на крыжы»
19.00 — канцэрт памяці Слугі Божага біскупа Баляслава Слосканса, хор «Голас душы» (Мінск) Нядзеля, 19 красавіка
13.00 — Імша ў інтэнцыі беатыфікацыі Слугі Божага Баляслава Слосканса ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі Выезд дэлегацыі з Латвіі і гасцей Даведка:
Баляслаў Слосканс нарадзіўся ў 1893 г. у мястэчку
Стэрньенэ Віцебскай губерніі (сёння — тэрыторыя Латвіі). Пасля
заканчэння духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу быў душпастырам парафій
у Пецярбургу і наваколлі, а ў 1925 г. стаў пробашчам у Віцебску. У маі
1926 г. таемна атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук папскага пасланца ў
Маскве біскупа Мішэля Дарбіньі і прызначаны Апостальскім адміністратарам
Магілёўскай Мітраполіі. У верасні 1927 г. у Магілёве быў арыштаваны,
абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны на 3 гады ў Салавецкі канцлагер для
святароў. Вызвалены ў верасні 1930 г., вярнуўся ў пачатку лістапада ў
Магілёў, але праз тыдзень быў зноў арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у
1933 г. быў перададзены савецкімі ўладамі ў Латвію ў абмен на
асуджанага там камуніста. Пасля гэтага больш не змог вярнуцца да свайго
служэння ў Беларусі, быў прызначаны Апостальскім візітатарам для
католікаў-эмігрантаў з СССР візантыйскага абраду. Памёр 18 красавіка
1981 г. у Бельгіі, у 1993 г. яго цела было перанесена ў латвійскі
санктуарый у Аглоне. У 2000 г. распачаўся яго беатыфікацыйны працэс. 20
снежня 2004 г. Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа
Баляслава Слосканса.
|