Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Мінску пройдзе агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця |
Анонсы
|
29.04.2015 12:35 |
1 мая ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбудзецца агульнанацыянальны сімпозіум з нагоды Года кансэкраванага жыцця. Запрашаюцца кансэкраваныя асобы з усёй краіны.
Святую Імшу ў межах сімпозіума ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, уступнае слова перад канферэнцыйнай сесіяй скіруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Праграма
- 10.00 – святая Імша
- 11.30 – першая канферэнцыя «Радасць у жыцці духоўным» (кс. Віктар Гайдукевіч SDB)
- 12.15 – перапынак на каву
- 12.45 – другая канферэнцыя «Ці можа кансэкраваная асоба быць сумнай? Прычыны і наступствы» (кс. Алег Грыгaровіч SAC)
- 13.30 – абед
- 14.30 – супольная малітва і Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.00 – трэцяя канферэнцыя «Мінаюць дні жыцця нашага. У дарозе да спаткання з Богам» (а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС)
- 15.45 – перапынак на каву
- 16.15 – пытанні да прэлегентаў, дыскусія
- 17.00 – супольныя Нешпары і заканчэнне сімпозіума
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.