У Лідзе адбудзецца сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі |
Анонсы
|
10.04.2015 13:21 |
29 красавіка ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе пройдзе сімпозіум для кансэкраваных асобаў Гродзенскай дыяцэзіі «Евангелле, прароцтва, надзея».
Гэты сімпозіум адбываецца ў межах Года кансэкраванага жыцця, мэта якога паглыбіць веру тых, хто ахвяраваў сваё жыццё на служэнне Богу і людзям, а таксама падкрэсліць значэнне кансэкраваных асобаў у жыцці Касцёла. Праграма - 10.00 – уступ (а. Вітальд Пяцельчыц)
- 10.15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (а. А. Парэцкі OFMConv)
- 10.30 – рэферат I: «Абудзіце свет радасцю, крыніцай якой з’яўляецца Хрыстус: Папа Францішак да кансэкраваных асобаў»
- 11.00 – рэферат
- 11.30 – рэферат II: «У еднасці ўвасабляць Хрыста ў свеце. Законнае жыццё ў служэнні новай евангелізацыi»
- 12.00 – дыскусія, пытанні
- 13.00 – абед
- 14.00 – рэферат III: «Меmоriа Sanctorum i Memoria Martyrum як найважнейшыя стацыі Года кансэкраванага жыцця»
- 14.30 – прэзентацыя «Жыццё кансэкрацыі» (сёстры шанштацкай супольнасці)
- 15.30 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя, сакрамэнт паяднання
- 16.00 – святая Імша (цэлебруе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч), заканчэнне
(AG)
|