У Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі |
Анонсы
|
13.04.2015 10:21 |
З 30 красавіка па 2 мая ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Брэсце адбудуцца рэкалекцыі для моладзі. Тэма духоўных практыкаванняў — «Сэрца ў цернях». Гэта ўжо трэція, заключныя рэкалекцыі ў цыкле «Хваробы сэрца» паводле прыпавесці пра сейбіта (пар. Лк 8, 5-15).
Пачатак рэкалекцый — у чацвер у 17.00, заканчэнне — у суботу ў 14.00.
Духоўныя практыкаванні будуць уключаць штодзённы ўдзел у сакрамэнтах, медытацыях, набажэнствах, канферэнцыях і заступніцкіх малітвах.
Просьба ўзяць з сабой Святое Пісанне і сшытак для нататак.
Адрас кляштара: г. Брэст, вул. Дворнікава, 53/1.
Тэлефоны для запісу:
+375 29 728 23 05 (г. Брэст, с. Віталія) +375 33 662 32 63 (г. Мінск, кс. Раман) (AG)
|