Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальскі Нунцый узначаліць у Нарачы Імшу-падзяку ў першую гадавіну кананізацыі Яна Паўла ІІ
Анонсы
30.04.2015 00:53

3 мая ў парафіі Св. Андрэя, апостала, у Нарачы адбудзецца Імша-падзяка ў першую гадавіну кананізацыі Папы Яна Паўла ІІ, якую будзе цэлебраваць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

У межах падрыхтоўкі да першай гадавіны кананізацыі Вялікага Папы для вернікаў парафіі будзе праведзены конкурс фотаздымкаў “У гэтым прамінанні ёсць сэнс”, названы радкамі з “Рымскага трыпціха” Яна Паўла ІІ.

Маладыя нарачанцы змогуць далучыцца да гэтай падзеі праз удзел у конкурсе малюнкаў “Радасны хрысціянін”, які праводзіць часопіс “Маленькі рыцар Беззаганнай”. У межах парафіі гэты конкурс названы “Сумны святы – не святы” і прысвечаны асобе святога Яна Паўла ІІ.

Праграма святкавання ў Нарачы першай гадавіны кананізацыі Яна Паўла ІІ:

  • 10.00 – на прыкасцёльным пляцы дэгустацыя вернікамі парафіі кандытарскіх вырабаў нарачанскіх гаспадынь – удзельніц конкурсу выпечкі “папскіх пірожных”
  • 10.15 – сустрэча ля касцёльнай брамы вернікамі парафіі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці

– ускладанне арцыбіскупам кветак да помніка святога Яна Паўла ІІ

– прывітанне арцыбіскупа нарачанскімі гаспадынямі – удзельніцамі конкурсу выпечкі “папскіх пірожных” (прыкасцёльны пляц)

  • 10.30 – канцэрт у гонар святога Яна Паўла ІІ фальклорнага калектыву “Паазер’е”
  • 11.00 – святая Імша (цэлебруе арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці)

– адбудзецца асвячэнне парафіяльнай бібліятэкі, якая стане насіць імя святога Яна Паўла ІІ

– на заканчэнне ўзнагароджанне арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці лепшых нарачанскіх гаспадынь і пераможцаў фотаконкурсу  “У гэтым прамінанні ёсць сэнс”     

– ушанаванне рэліквій святога Яна Паўла ІІ

Паводле www.naracz.na.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.