Сімпозіум «Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі» пройдзе ў Баранавічах |
Анонсы
|
08.05.2015 13:10 |
30 мая ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца навукова-практычны сімпозіум «Сексуальнасць: ад Бібліі да псіхалогіі». rПраграма сімпозіума:
- 9.00 — 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 10.00 — 11.30
- Даклад «Біблія пра сексуальнасць» — Уладзіслаў Валаховіч
- Даклад «Гендэр — пагроза або будучыня?» — Іван Пузанаў
- Даклад «Сексуальнасць стагоддзя нарцысцызму» — Віталь Булыга
- 11.30 — 12.00 — кава-паўза
- 12.00 — 13.30
- Круглы стол «Біблія пра сексуальнасць» — а. Васіль Ягораў, Уладзіслаў Валаховіч;
- Круглы стол «Гендэр — пагроза або будучыня?» — а. Станіслаў Вашкевіч, Іван Пузанаў;
- Майстэрня «Рэцэпт здаровай сексуальнасці» — Ягор і Лізавета Урублеўскія;
- Майстэрня «Я і сексуальнасць: разам ці паасобку» — Анастасія Давыдоўская, Віталь Булыга;
- Майстэрня «Шлях да сапраўднай жаночасцi. Кола жанчын» — Вольга Кусмерская
- 13.30 — 14.30 — абед
- 14.30 — 15.00
- Даклад «Сексуальнасць у цэлібаце» — а. Васіль Ягораў
- 15.00 — 16.30
- Круглы стол «Сексуальнасць у цэлібаце» — а. Васіль Ягораў, Уладзіслаў Валаховіч;
- Круглы стол «Сексуальныя адхіленні» — а. Станіслаў Вашкевіч, Іван Пузанаў;
- Майстэрня «Прыгожае сексуальнае танга» — Ягор і Лізавета Урублеўскія;
- Майстэрня «Здаровая сексуальнасць — моцнае сужанства» — Анастасія Давыдоўская, Віталь Булыга;
- Майстэрня «Шлях да сапраўднай жаночасцi. Кола жанчын» — Вольга Кусмерская
- 16.30 — 17.00 — кава-паўза
- 17.00 — 18.00 — падвядзенне вынікаў сімпозіума
- 18.00 — святая Імша
Вядучыя сімпозіума: - а. Станіслаў Вашкевіч SAC – святар, тэолаг, душпастыр сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выкладчык маральнай тэалогіі ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах і Мінскіvм тэалагічным каледжы iмя святога Яна Хрысціцеля.;
- а. Васіль Ягораў – святар, тэолаг, душпастыр Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”;
- Уладзіслаў Валаховіч — доктар тэалогіі, выкладчык Святога Пісання ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах. Дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”;
- Віталь Булыга — сямейны псіхолаг, псіхолаг-псіхатэрапеўт, выкладчык псіхалогіі ў Катэхетычным каледжы імя З. Лазінскага ў Баранавічах;
- Іван Пузанаў — тэолаг, магістрант навук аб сям’і Інстытута Яна Паўла ІІ у Рыме, выпускнік Інстытута павышэння чалавечага патэнцыялу ў Філадэльфіі, нам. дырэктара БФ “Адкрытыя сэрцы”;
- Анастасія Давыдоўская — сямейны псіхолаг, сямейны кансультант у касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску, валанцёр БА “Выратаванне немаўлят”;
- Ягор і Ліза Урублеўскія – сямейныя катэхеты-кансультанты, выпускнікі Катэхетычнага каледжа імя З. Лазінскага ў Баранавічах па спецыяльнасці “Дарадчык сямейнага жыцця”. Ягор Урублеўскі — сямейны сістэмны псіхатэрапеўт;
- Вольга Кусмерская — акушэрка i доўла (дапаможніца ў родах паводле курса Мішэля Одэна), шчаслiвая жонка i мацi.
Для удзелу неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму альбо запісацца па кантактных тэлефонах: +375 29 727 31 98, 8 (0163) 46 77 93
Паводле catcollege.by (AG)
|