Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства
Анонсы
19.04.2015 09:34

21-23 красавіка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбудзецца фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі ад 1 да 10 гадоў святарства ўключна.

Фармацыйная сустрэча для святароў ад 1 да 5 гадоў святарства пройдзе 21-22 красавіка. Фармацыйная сустрэча для святароў ад 6 да 10 гадоў святарства пройдзе 22-23 красавіка.

Дадзеныя фармацыйныя сустрэчы працягваюць падрыхтоўку, пачатую ў духоўнай семінарыі, і служаць пастаяннаму паглыблeнню ў сабе духу святарскага служэння. Яны садзейнічаюць стварэнню супольнасці і дапамaгaюць плённа ажыццяўляць пакліканне.  

Праграма фармацыйнай сустрэчы маладых святароў Гродзенскай дыяцэзіі


21 красавіка, 22 красавіка

16.00 - прыезд святароў
16.45 - уступная канферэнцыя (кс. мадэратар Miкалай Ціхановіч)
17.30 – святая Імша, злучаная з нешпарамі
19.00 - вячэра
20.00 - адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Споведзь
21.30 – братэрская сустрэча

22 красавіка, 23 красавіка

8.15 - Ютрань з разважаннем над Божым Словам
9.00 - сняданак
9.45 - лекцыя-дыскусія (маральная тэалогія). Тэма: Паслуга споведзі і асабістае навяртанне святара – а. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.
10.30 - перапынак на каву
11.00 - лекцыя-дыскусія (працяг). Тэма: Споведзь вернікаў у складаных жыццёвых сітуацыях. Прызначэнне чынаў сатысфакцыі (пакуты). А. Аркадзь Куляха OCD, Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.
12.00 – святая Імша з біскупам
13.00 - абед. Заканчэнне.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.