Ігнацыянскія рэкалекцыі з а. Юзафам Аўгустынам SJ пройдуць у Навагрудку |
Анонсы |
30.05.2015 00:56 |
21-27 чэрвеня ў Навагрудку ў Доме сясцёр назарэтанак адбудуцца ігнацыянскія рэкалекцыі (першы тыдзень) з а. Юзафам Аўгустынам SJ. Запрашаюцца свецкія вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Рэкалекцыі праходзяць ў сціслым маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Айцец Юзаф Аўгустын – езуіт, выкладчык Акадэміі Ignatianium у Кракаве (Польшча), вядомы рэкалекцыяніст, духоўны кіраўнік, аніматар ігнацыянскіх рэкалекцый, аўтар шматлікіх кніг па духоўным жыцці і хрысціянскай педагогіцы. (AG) |