Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адбудзецца пешая пілігрымка маці з Гродна ў санктуарый у Капцёўцы
Анонсы
23.04.2015 10:17

Па традыцыі першая нядзеля мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца як Дзень маці. Ва ўсіх капліцах і касцёлах вернікі моляцца ў інтэнцыі памерлых і жывых маці, выказваюць ім сардэчныя віншаванні. 3 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбудуцца ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.

У гэты дзень у санктуарый у Капцёўцы вырушыць пешая пілігрымка з Гродна, да ўдзелу ў якой асабліва запрошаны ўсе маці, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў.

Праграма дыяцэзіяльнага Дня маці:

  • 07.00 – святая Імша на распачацце пешай пілігрымкі ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
  • 08.00 – выхад пілігрымаў
  • 12.00 – вітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя на Узгорку надзеі ў Капцёўцы
  • 12.00-13.00 – адпачынак і гарбата
  • 13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 13.15 – канферэнцыя
  • 14.00 – Крыжовы шлях
  • 15.00 – святая Імша
  • 16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна


У пілігрымку і на ўрачыстасці ўсіх сардэчна запрашае кусташ санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхал Ластоўскі.

(JM)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.