Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Дзятлаве адбудзецца ўрачыстасць Марыі Успамогі Хрысціянаў |
Анонсы
|
04.05.2015 12:10 |
23 мая ў парафіі Унебаўзяцця Панны Марыі ў Дзятлаве адбудзецца свята, прысвечанае Марыі Успамозе Хрысціянаў, якое з'яўляецца чарговым этапам у святкаванні юбілею 200-годдзя нараджэння св. Яна Боско.
Адным з шаноўных гасцей урачыстасці будзе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, а таксама Рэгіянальны настаяцель
Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар
Гайдукевіч SDB. Падчас свята будзе асвечана памятная стэлла з фігурай
Маці Божай, а таксама будзе арганізаваны канцэрт гурта «Небасхіл» на
галоўнай плошчы горада. Расклад сустрэчы: 23 мая, субота - 10.00 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 11.00 — Эўхарыстыя, якую ўзначаліць біскуп Юзаф Станеўскі
- 12.20 — Урачыстая працэсія з фігурай Марыі Успамогі і ўстанаўленне памятнай стэлы
- 13.00 — Супольны абед
- 14.00 — Канцэрт у гонар Марыі Успамогі Хрысціянаў
- Прадстаўленне араторыя «Дзятлава»
- Прадстаўленне араторыя «Бараўляны»
- Прадстаўленне араторыя «Мінск»
- Прадстаўленне араторыя «Смаргонь»
- Музычнае суправаджэнне гурта «Небасхіл»
- 16.00 — Падвядзенне вынікаў конкурсу «Верш для Дона Боско» і ўручэнне ўзнагарод пераможцам.
- 16.15 — Заключнае слова Рэгіянальнага настаяцеля Каталіцкай Місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктара Гайдукевіча SDB з благаслаўленнем Марыі Успамогі Хрысціянаў
Паводле sdb.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.