Ці можна маліцца, калі фатаграфуеш? Фотарэкалекцыі пройдуць у Баранавічах |
Анонсы
|
24.07.2015 12:32 |
17–21 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах (пр-т Савецкі, 18) пройдуць фотарэкалекцыі.
Праз практычныя заняткі на працягу пяці дзён удзельнікі змогуць знайсці адказы на пытанні: ці можна фатаграфаваць, калі молішся; ці можна маліцца, калі фатаграфуеш; як можна маліцца сваімі фатаграфіямі. Дадзеныя рэкалекцыі аб’ядноўваюць штодзённую малітву Словам Божым і працэс фатаграфавання.
Мэта гэтых рэкалекцый — дапамагчы ўбачыць, як можна знайсці Бога ва ўсіх рэчах, і паглыбіць сваю малітоўную практыку. Таксама ўдзельнікі змогуць даведацца на асабістым вопыце, як фатаграфія можа стаць Божым дарам для таго, каб маліцца і ўсведамляць блізкасць Бога ў сабе і навакольным свеце.
Кожны дзень рэкалекцый уключае:
- малітоўнае чытанне Слова Божага (lectio divina)
- індывідуальную і сумесную малітву
- фатаграфаванне
- святую Імшу
- сумесны прагляд фатаграфій і магчымасць індывідуальнай размовы са святаром.
Умовы:
- Рэкалекцыі патрабуюць здольнасці прабывання ў цішыні і маўчання ўвесь час па-за групавымі заняткамі.
- Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой лічбавы фотаапарат (можна фатаграфаваць на мабільны тэлефон).
- Прымаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню ўмення фатаграфаваць.
- Дадзеныя рэкалекцыі не з’яўляюцца майстар-класам па фатаграфіі або навучаннем, як палепшыць свае фатаграфіі (нават калі яны дапамогуць удзельнікам дасягнуць і такіх мэтаў).
Запіс на рэкалекцыі:
с. Вікторыя +375 29 205 20 67 Яна Роўда +375 29 767 73 75
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
,
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(AG)
|