Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці: дзеці Гродзенскай дыяцэзіі запрашаюцца ў «краіну радасці» (абноўлена)
Анонсы
22.05.2015 17:22

1 чэрвеня ў Гродне (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Арганізатары запрашаюць дзяцей у «краіну радасці», каб перажыць сапраўдную хрысціянскую радасць і вярнуцца дадому і ў школу як ужо новы чалавек, з усмешкай на твары.

Дэвіз сёлетняга Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці — «Хачу быць місіянерам радасці!».  Арганізатары ўжо сёння гарантуюць цэлы набор цікавых рэчаў у апостальскім духу: малітва, Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам біскупа, забавы, музыка, гульні, конкурсы, а таксама тэатральная інсцэніроўка і прыемны сюрпрыз на заканчэнне.

На ўжо традыцыйны Дзень дзіцяці запрашаюцца першакамунійныя дзяці. «Няхай гэтая сустрэча будзе для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Падзяліцеся сваёй радасцю з іншымі!» — заклікаюць арганізатары. Запрашаецца на гэтую сустрэчу таксама літургічная служба алтара – міністранты.

«Дарагія дзеці разам з катэхетамі і бацькамі! Мы разлічваем на вашу прысутнасць. З радасцю прыміце запрашэнне! Заахвочваем таксама да супрацоўніцтва ў арганізацыі гэтай нашай цудоўнай справы. Дзеці маюць магчымасць паказаць свае музычныя, тэатральныя, мастацкія здольнасці. Дастаткова патэлефанаваць, прапанаваць і падаць заяўку аб удзеле, выступленні, выказаць прапанову і жаданне супрацоўніцтва.

Ага! У нас ёсць яшчэ адна просьба. Памаліся аб добрым надвор’і, каб Бог падарыў нам прыгожае сонейка», — заахвочваюць арганізатары.

Праграма:

  • 09.00 — абвяшчэнне груп. Сняданак. Пачатак працы творчых майстэрняў
  • 10.30 — урачыстае адкрыццё V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (кароткія прамовы, выступленне)
  • 10.45 — пачатак забаўляльнай праграмы (дзеці і аніматары з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні)
  • 11.05 — забавы ад «КРИО-ШОУ»
  • 12.10 — канферэнцыя на тэму «Як быць місіянерам радасці?» (кс. Ян Раманоўскі)
  • 13.00 — гульні, забавы
  • 13.30 — абед. Праца творчых майстэрняў. Спартыўныя спаборніцтвы
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна)
  • 15.15 — забаўляльная праграма
  • 15.40 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 16.00 — урачыстая Імша (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
    • музычнае аздабленне — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Сапоцкін
    • чытане і псальм — парафія Святога Духа, Гродна
    • працэсія з дарамі — парафія Перамянення Пана, Вавёрка
  • 17.30 — падсумаванне V Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці. Рассыланне малых місіянераў у свет. Заканчэнне
    • музычнае аздабленне — парафія Святой Сям'і, Ліда
    • Сюрпрызы ад арганізатараў, вячэра
  • 18.20 — заканчэнне свята і ад’езд


У праграме магчымы змены.
    
Кантакты для супрацоўніцтва:

e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
(8-044) 46-06-140 (Velcom), (8-029) 78-40-572 (MTS) — кс. Юрый Марціновіч

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.