Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Оршы пройдзе «Вінаграднік»
Анонсы
06.05.2015 10:17

9 мая ў Оршы адбудзецца чарговая сустрэча «Вінаградніку».

«Напэўна, мы ўжо шмат разоў чулі пра любоў, і не раз нават на сустрэчах “Вінаградніку”. На гэтую тэму натхнілі мяне словы апостала Яна “дасканалая любоў праганяе страх”. Дух Святы нібы першы раз паказаў мне добра вядомыя словы. Што такое дасканалая любоў? Якая яна? Якой жа яна павінна быць, што нават страх адыходзіць? Ці мае сімпатыі, закаханне, эмацыйныя перажыванні на малітве — гэта дасканалая любоў? Я зразумеў, што дасканалая любоў проста так не прыходзіць. Гэта велізарная праца, гэта доўгі працэс. Любоў дасканалая проста так не з’яўляецца. Трэба навучыцца любіць...» — адзначае арганізатар сустрэч «Вінаградніку» а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс абавязковы і трывае да 7 мая.

Тэлефон для запісу:

+375 29 500 40 88 (МТС)

Расклад:

9.00 — сняданак
10.00 — ранішняя малітва
10.30 — канферэнцыя І
11.30 — канферэнцыя ІІ
12.45 — абед, вольны час
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы
16.30 — святая Імша
17.30 — вячэра
18.30-21.00 — малітва благаслаўлення

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.