11-14 жніўня ў Оршы (парафія Св. Юзафа, вул. Савецкая, 6) адбудзецца І Парафіяда Віцебскай дыяцэзіі.
Парафіяда – гэта сучасны выклік маладому пакаленню, каб праз розныя спартыўныя спаборніцтвы, тэатральныя здольнасці, адукаванасць і духоўнае багацце навучыцца разам праслаўляць Бога, быць сапраўдным сведкам Езуса і пераказваць іншым керыгмат хрысціянскай веры. Таму дзеці і моладзь, упершыню ў гісторыі Віцебскай дыяцэзіі, змогуць праявіць свае здольнасці ў намінацыях: спорт, тэатр, святыня.
Умовы ўдзелу:
1. Заяву на ўдзел (спіс+кантакты) трэба падаць да 30 чэрвеня на электронны адрас
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
. Заява павінна ўключаць: — спіс удзельнікаў каманды ў дзвюх узроставых катэгорыях: «А» — 12-14 гадоў, «В» — 15-17 гадоў; склад каманды налічвае 10 дзяцей і 2 дарослых; — кантакты адказных за групу – нумар тэлефона і адрас электроннай пошты. 2. Медыцынскі агляд. Для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах прадстаўляецца даведка ад урача аб стане здароўя (падаецца асабіста пры рэгістрацыі). 3. Хатняе заданне (падкрэслена). Віды спаборніцтваў на Парафіядзе: - Спорт: бег 60 і 100 метраў, басейн (вольны стыль плавання), скачкі ў даўжыню, настольны тэніс, шашкі, шахматы, футбол, валейбол, эстафета;
- Тэатр: візітная картка каманды (пра сваю парафію, не больш за 10 хвілін), мастацтва, конкурс рэлігійнай песні (вакал), літаратурны жанр, флэш-моб (танцы);
- Святыня: тэсціраванне (біяграфія святых Віцебскай дыяцэзіі), малітва пяці пальцаў (створаная Папам Францішкам), тэсты па Бібліі і святой Літургіі, гісторыя святынь г. Орша.
Пачатак — 11 жніўня (14.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў, 15.00 – святая Імша і ўрачыстае адкрыццё Парафіяды).
Арганізатары забяспечваюць удзельнікам начлег, харчаванне, праграму, экскурсіі, валанцёрскую і медыцынскую дапамогу, добры настрой і шмат цікавых рэчаў.
З гісторыі: Таварыства «Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса» было заснавана ў 1992 годзе айцом Юзафам Ёнецам, піярам, каб у сучасным свеце працягваць справу выхавання дзяцей і моладзі згодна з правіламі, якія былі створаныя 400 гадоў таму св. Юзафам Каласансам. Уся дзейнасць таварыства скіравана на тое, каб імкнуцца выхаваць дзяцей і моладзь згодна з парафіяльнай трыядай «спорт — тэатр — святыня». У спартыўных, адукацыйных і патрыятычных праграмах, якія праводзяцца ў школах, спартыўных клубах, парафіях, святліцах і ў іншых шматлікіх установах прымаюць удзел тысячы маладых людзей.
Больш падрабязную інфармацыю пра Парафіяду ў Віцебскай дыяцэзіі можна атрымаць па тэл.:
+375 29 216 99 82 – кс. Валерый Орсік, адказны за Парафіяду; +375 29 569 99 41 – Кацярына Салаўёва, валанцёрскае згуртаванне; альбо па e-mail
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
.
Паводле catholicnews.by
(AG)
|