Місія «Чыстае сэрца» ладзіць дабрачынны канцэрт у падтрымку хворых дзяцей |
Анонсы |
07.05.2015 15:09 |
Місія «Чыстае сэрца» запрашае ўсіх жадаючых на дабрачынны канцэрт дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзяцей-сірот у падтрымку хворых дзяцей. Канцэрт адбудзецца 23 мая ў РДК Прафсаюзаў у Мінску. Пачатак у 13.00. На сабраныя падчас канцэрта сродкі будуць зроблены падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкацэнтры ў Бараўлянах. Перад канцэртам усе жадаючыя змогуць наведаць выставу прыкладной творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў (з 12.00). Падчас агляду экспазіцыі будуць таксама прадстаўлены шэсць майстар-класаў. Кіраўніцтва РА Моладзевай Місіі «Чыстае сэрца»
|