Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Парафія ў Лучаі запрашае на свята ў гонар св. Андрэя Баболі |
Анонсы
|
09.05.2015 23:22 |
Парафія Св. Юды Тадэвуша ў Лучаі (Віцебская дыяцэзія) сардэчна запрашае на фэст у гонар святога Андрэя Баболі, апекуна Палесся і Беларусі. Свята адбудзецца 16 мая.
Пачатак у 15.00. Праграма свята: 15.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту 15.30 — урачыстая святая Імша з удзелам супольнасці беларускіх чыгуначнікаў 17.00 — адкрыццё парафіяльнага музея 17.30 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», артыстаў Шаркаўшчынскага РДК, беларускай спявачкі Валянціны Альшанскай, акардэаніста-віртуоза Дзмітрыя Корсака і Алега Сямёнава, беларускага спявака, лаўрэата прэміі «За духоўнае адрадженне», заснавальніка гурта «Чысты голас».
Праграма будзе дададзена на сайце luchai.by.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.