Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рух «Маці ў малітве» запрашае на канферэнцыю ў Баранавічы
Анонсы
11.05.2015 17:23

«Бог дзейнічае ў нашым жыцці» — тэма канферэнцыі малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая адбудзецца ў Баранавічах 15-17 мая.

На канферэнцыі, якая прысвечана 20-годдзю існавання Міжнароднага руху «Маці ў малітве», будуць прысутныя не толькі яго ўдзельнікі з Беларусі, але і госці з Расіі.

З пытаннямі аб удзеле звяртацца па тэлефоне:

+375 29 684 14 16 Людміла Губіна

Праграма канферэнцыі:

 

15.05.2015

  • 14.00-17.00 — рэгістрацыя
  • 18.00 — cвятая Імша (касцёл св. Яна Паўла ІІ)
  • 20.30 — наведванне музея Бібліі


16.05.2015

  • 8.00 — ранішняя малітва
  • 9.00 — сняданак
  • 10.00 — разважанне над Божым словам
  • 11.30 — святая Імша
  • 13.00 — абед
  • 14.00 — канферэнцыя «Бог дзейнічае ў нашым жыцці»
  • 18.30 — вячэра
  • 19.30 — маёвае набажэнства


17.05.2015

  • 8.00 — святая Імша
  • 9.30 — сняданак
  • 10.30 — працяг канферэнцыі
  • 13.30 — абед
  • 14.30 — заканчэнне канферэнцыі

Даведка:

Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне. У Беларусі рух існуе ўжо каля 15 гадоў.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.