Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Упершыню адбудзецца пілігрымка сем’яў у Будслаў |
Анонсы
|
17.06.2015 12:46 |
У гэтым годзе рух сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre-Dame”, галоўная мэта якога – дапамога хрысціянскім сем’ям найбольш поўна перажываць сакрамэнт сужэнства, арганізуе сямейную пілігрымку ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.
Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужэнствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.
Інфармацыя пра пілігрымку: - 1. Пілігрымка аднадзённая (3 ліпеня — дзяржаўны выхадны дзень).
- 2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
- 3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
- 4. Маці з маленькімі дзецьмі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
- 5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
- 6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
- 7. Запісацца ў пілігрымку можна тут. Запіс да 25 чэрвеня.
«Плюсы» такой пілігрымкі:- Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
- Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
- Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
- Лепшая арганізаванасць.
- Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
- Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
- Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
- Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».
Тэлефоны для даведак:
(8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.