У паездку на парафіяльны фэст у Фашчаўку можна запісацца ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены |
Анонсы |
19.05.2015 12:18 |
30 мая ў вёсцы Фашчаўка (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) у парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца парафіяльны фэст, на які запрашаюцца ўсе ахвотныя вернікі. Запісацца на паездку можна ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены. Чым адметная Фашчаўка? У 1910 годзе тут знаходзіўся самы вялікі на той час касцёл у Беларусі, у якім змяшчаўся прыгожы фашчаўскі абраз Маці Божай. Першыя ўзгадкі пра абраз датуюцца 1702 годам. Ён быў згублены ў 1930-ыя гады ХХ стагоддзя. Зараз вядуцца пошукі самога абраза, а таксама ўсялякай інфармацыі, звязанай з ім. А копію абраза Маці Божай Фашчаўскай піша мінская мастачка Вольга Куваева. Пасля знікнення абраза быў знішчаны і касцёл, аднак шанаванне Маці Божай у гэтай мясцовасці не спынілася. Зараз у вёсцы вядуцца працы па пабудове капліцы. Запісацца ў паездку на ўрачыстасць можна ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца па тэлефоне: 8 (025) 934 87 68 (кс. Аляксандр) (AYU) |