Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Родная парафія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Адэльску адзначыць 525-годдзе
Анонсы
21.05.2015 10:09

12-13 чэрвеня парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) будзе святкаваць юбілей 525-годдзя. Парафія з’яўляецца роднай для Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

12 чэрвеня ў 22.00 у парафіі адбудзецца Імша ў вігілію свята.

13 чэрвеня адбудзецца Імша ў 9.00 і галоўная Імша ў 12.00.

Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1700 г., асвечаны ў 1784 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.