Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску запрашае на парафіяльнае свята |
Анонсы |
22.05.2015 11:00 |
Грэка-каталіцкая парафія Святога Духа ў Мінску, службы якой праходзяць у касцёле свв. Сымона і Алены (у дольнай частцы Чырвонага касцёла), запрашае на парафіяльную ўрачыстасць. 23 мая ў вігілію Спаслання Святога Духа расклад наступны: 18.00 — Вялікая вячэрня з ліццёй і асвячэннем хлябоў; магчымасць споведзі 18.45 — духоўная навука пра Дзеі Апосталаў (а. Зміцер Чарнель, рэдэмптарыст) Пазней адбудзецца прагляд кароткага фільма пра беларускую грэка-каталіцкую моладзь, які скончыцца супольнай вячэрай. 24 мая ўрачыстасць распачнецца з Ютрані ў 10.00, падчас якой таксама будзе магчымасць паспавядацца. У 11.00 — святочная Боская літургія, пасля якой будзе зладжаны духоўны канцэрт, удзел у якім прымае Арцём Сітнікаў. (AYU) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.