25 жніўня заканчваецца прыём дакументаў у Мінскі тэалагічны каледж |
Анонсы |
24.08.2015 11:59 |
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ Сярод мэтаў каледжа – паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання – завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ую і 4-ую суботу месяца. Навучанне бясплатнае. Прымаюцца асобы ад 18 да 55 гадоў. Дакументы падаюцца асабіста. Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рымска-Каталіцкага Касцёла. Адметнасць навучання:
Студэнты ІІІ курса, у залежнасці ад групы (Б, В), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар). Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Больш падрабязная інфармацыя: тэл.: +375 17 203 68 44; + 375 29 616 08 72 e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript Адміністрацыя МТК |