Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграму фестываля духоўнай музыкі «Магутны Божа» зацвердзілі ў Магілёве |
Анонсы |
29.05.2015 11:26 |
Гараджане і госці будуць мець магчымасць наведваць святочныя літургіі, конкурсныя праслухванні, выстаўку ікон, навуковую секцыю і інш. Увечары будуць адбывацца канцэрты розных хрысціянскіх гуртоў і салістаў з Беларусі, Германіі, ЗША і інш. 25 чэрвеня пройдзе гала-канцэрт міжнароднага фестываля духоўнай музыкі «Магутны Божа». Упершыню фестываль «Магутны Божа», адна з мэтаў якога — яднанне і ўзаемнае ўзбагачэнне хрысціян розных канфесій і краін, быў праведзены ў 1993 годзе. (AYU)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.