Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай
Анонсы
03.06.2015 12:08

Сёлетнія марыйныя ўрачыстасці ў Будславе пройдуць 3-4 ліпеня. Дэвіз святаў — «Марыя — прытулак грэшных». Таксама ў гэтым годзе Касцёл у Беларусі адзначае 25-годдзе адраджэння пілігрымак да Маці Божай Будслаўскай.

rПраграма:

3 ліпеня

  • 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM
  • 17.00 — гурт «Рыбы» — евангелізацыйная праграма
  • 18.00 — cвятая Імша для пілігрымаў, якую ўзначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прэзентацыя пілігрымак
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — марыйныя Нешпары
  • 21.30 — рахунак сумлення
  • 22.30 — прэзентацыя на тэму «Год кансэкраванага жыцця»
  • 23.00 — падрыхтоўка да святой Імшы
  • 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай
  • 24.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч


4 ліпеня

  • 02.00 — моладзевая праграма ў палатачным гарадку
  • 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
  • 03.00 — рэха фестывалю «Magnificat»: паказ фільмаў
  • 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 06.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай
  • 08.30 — святая Імша, якую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
  • 10.00 — даклад з нагоды 50-годдзя Другога Ватыканскага Сабору
  • 11.00 — святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пакутны акт. Эўхарыстычная працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.

 (Магчымы змены і дапаўненні)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.