Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць Дзень адзінства |
Анонсы
|
04.06.2015 15:52 |
20 чэрвеня адбудзецца Дзень адзінства Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры. Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB.
Месцам святкавання стане салезіянская пляцоўка ў Жупранах, дэвізам будуць словы “Маргарыта Окьена - маці і настаўніца св. Яна Боско, першы супрацоўнік ля вытокаў Салезіянскай Сям’і”.
Пры жыцці святога Ян Боско яго імяніны адзначаліся вельмі ўрачыста, бо кожны з выхаванцаў і сяброў справы салезіянскага выхавання жадаў у гэты дзень падзякаваць Богу праз асобу кс. Боско за дар салезіянскай харызмы ў Каталіцкім Касцёле.
Расклад святкавання:
- 11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
- 12.00 – святая Імша пад кіраўніцтвам кс. Віктара Гайдукевіча SDB
- 13.30 – супольны абед
- 14.30 – святочная праграма з нагоды Дня еднасці Салезіянскай Сям’і
- 16.00 – завяршэнне і зварот да сабраных кс. Віктара Гайдукевіча SDB
Паводле www.sdb.by
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.