Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінску адбудзецца канферэнцыя «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця»
Анонсы
04.06.2015 18:10

6 чэрвеня ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі (вул. П. Глебкі, 88) адбудзецца канферэнцыя памяці Таццяны Тарасевіч «Перспектывы беларускага руху ў абарону жыцця». Арганізатары канферэнцыі – Мясцовае грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”» і Дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы».

Мэты канферэнцыі: распрацоўка мер па прыцягненню ўвагі грамадскасці да праблемы абортаў, падрыхтоўка крокаў па ўнясенні зменаў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь з мэтай абароны жыцця чалавека да нараджэння.

У пленарным пасяджэнні канферэнцыі плануецца выступленне прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі (ксёндз прэлат Андрэй Стэцкевіч) і іншых канфесій.

Плануецца разгледзець прававыя і юрыдычныя аспекты ўдзелу грамадзян у змене заканадаўства ў пытаннях абароны жыцця чалавека да нараджэння ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама абмеркаваць праблему прыцягнення патэнцыялу моладзевых грамадскіх арганізацый да вырашэння сацыяльна-дэмаграфічных праблем у межах абвешчанага Года моладзі.

Уладзіслаў Валаховіч, доктар тэалагічных навук, дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы», (г. Магілёў) правядзе прэзентацыю асветніцкай выставы для моладзі «Два шляхі».

Пасля пленарнага пасяджэння будзе працаваць майстэрня «Пралайф у 3D»: каштоўнасць жыцця чалавека да нараджэння як сацыяльны брэнд. Роля СМІ ў развіцці руху ў абарону жыцця. Спосабы ўплыву на грамадскае меркаванне ў пытаннях абароны жыцця чалавека да нараджэння. У майстэрнях пры дапамозе мадэратараў, спецыялістаў па стварэнні брэнда, рэжысёраў і журналістаў будзе арганізавана праца па генераванні ідэй для розных відаў пралайф-рэкламы.

Праграма

10.00-11.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00-13.00 – пленарнае пасяджэнне

  • Прывітальнае слова ўдзельнікам канферэнцыі рэктара Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святланы Уладзіміраўны Сітнікавай, кандыдата псіхалагічных навук, дацэнта
  • Слова пра Таццяну Тарасевіч (протаіерэй Павел Сярдзюк, настаяцель прыходу храма Свяціцеля Мікалая Японскага, Мінск)
  • Роля беларускага Пралайф-руху ў вырашэнні сацыяльна-дэмаграфічных праблем у Рэспубліцы Беларусь  (прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы; прадстаўнік Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі; прадстаўнікі іншых канфесій)
  • Практычныя аспекты ўплыву грамадства на змены заканадаўства, якое рэгулюе абарону жыцця (Вольга Аляксандраўна Кавалькова, юрыст, кіраўнік грамадскай кампаніі «У абарону жыцця»)
  • Прэзентацыя асветніцкай выставы для моладзі «Два шляхі» (Уладзіслаў Валаховіч, доктар тэалагічных навук, дырэктар Дабрачыннага фонду абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы»)
  • Год моладзі: сацыяльна-дэмаграфічны патэнцыял (Ларыса Аркадзьеўна Мартынава, член праўлення «Мясцовага грамадскага дабрачыннага аб’яднання «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Матуля”», старэйшы выкладчык кафедры псіхалогіі і ўпраўлення Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

13.00-14.00 – абед
14.00-16.00 – майстэрня
16.00 – падвядзенне вынікаў канферэнцыі

У нядзелю, 7 чэрвеня, у межах канферэнцыі адбудзецца семінар-практыкум для псіхолагаў (на платнай аснове, кошт – 80 550 руб.) «Што рабіць псіхолагу з “зубастымі выразамі” ў перадабортным кансультаванні?» Аналіз цяжкіх выпадкаў з практыкі працы ў перадабортным кансультаванні ў рэжыме калегіяльнай супервізіі.

Семінар-практыкум правядзе Ларыса Мартынава, час працы 10.00-13.00, месца правядзення - Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі. Магчыма пражыванне ў інтэрнаце за свой кошт.

Заяўкі на семінар-практыкум дасылаць на адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або званіць па тэлефонах:

Мартынава Ларыса Аркадзьеўна
+375 29 620 63 08+375 29 620 63 08
+375 29 756 04 53+375 29 756 04 53

Тым, хто прыняў рашэнне ўдзельнічаць у канферэнцыі, просьба паведаміць у аргкамітэт:

Валаховічу Уладзіславу Анатольевічу
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript +375 29 360 17 15+375 29 360 17 15
або
Мартынавай Ларысе Аркадзьеўне
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript +375 29 620 63 08+375 29 620 63 08

Арганізатарам важна ведаць колькасць удзельнікаў канферэнцыі для замовы абеду.

Тыя, хто мае патрэбу ў начлегу, могуць заехаць у інтэрнат вечарам 5 чэрвеня. Пражыванне каштуе каля 53 850 руб. у пакоях па 4 чалавекі.

Адрас: Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, вул. П. Глебкі, 88.
Загадзя абавязкова патэлефанаваць Мартынавай Л.А.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.