13 чэрвеня ў Оршы адбудзецца чарговая сустрэча “Вінаградніку”. Тэма – “Першынство для Бога”.
“Магчыма, для некага гэтая тэма і банальная, і вядомая, але веру, што менавіта яна павінна прагучаць на чарговым “Вінаградніку”, - адзначае а. Аляксандр Жарнасек МІС. - Першынство для Бога - гэта не элемент пабожнасці. Мы можам думаць, што калі я веруючы, не раблю цяжкіх грахоў і шмат малюся, то аўтаматычна даў першае месца Богу. Але гэта не так. Калі я баюся, што магу не справіцца, калі перажываю, што не кантралюю сітуацыі, калі не магу прымірыцца з тым, што ёсць у маім жыцці пытанні, на якія пакуль што няма адказу, а можа, і не будзе ўвогуле - калі ўсё гэта ёсць, то я яшчэ не даў першынство Богу. Я перакананы, што большасць нашых праблем не ад таго, што нас сустракаюць цяжкія сітуацыі, а ад таго, што мы спадзяемся на свае сілы і не даем першага месца Богу. Яскравым біблейскім прыкладам для нашай тэмы з’яўляецца хаджэнне Пятра па вадзе. Пётр здольны стаяць на вадзе роўна столькі, колькі здольны глядзець на Езуса, а не на ваду і ветры”. Айцец Аляксандр Жарнасек сардэчна запрашае на сустрэчу “Вінаградніку” ўсіх жадаючых.
Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.
Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11 чэрвеня. Тэлефон для запісу:
+375 29 500 40 88 +375 29 500 40 88 (МТС)
Праграма
9.00 – сняданак 10.00 – ранішняя малітва 10.30 – канферэнцыя І 11.30 – канферэнцыя ІІ 12.45 – абед, вольны час 13.30 – адарацыя, споведзь, размовы 16.30 – святая Імша 17.30 – вячэра 18.30-21.00 – малітва благаслаўлення (AG)
|