Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Школа сямейнага жыцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі аб’яўляе набор слухачоў
Анонсы
09.06.2015 16:49

Школа сямейнага жыцця Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Мінску аб’яўляе набор слухачоў на 2015/2016 гг. Жадаючыя могуць атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама запісацца па тэлефоне:

++375447594525, +375295761271 а. Сяргей Трысцень OCD


Запіс па тэлефоне можна здзяйсняць да 31 жніўня штодзённа з 9.00 да 15.00.

Неабходныя дакументы:

  • просьба аб прыняцці
  • біяграфія
  • рэкамендацыя пробашча
  • 2 фатаграфіі
  • ксеракопія пасведчання аб заканчэнні школы
  • ксеракопія пашпарта


Задачы і мэты Школы сямейнага жыцця:

1. Мэтай курсу з’яўляецца падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў для працы ў сямейных кансультацыях.
2. Працаўнікі сямейных кансультацый павінны ўмець падтрымліваць і дапамагаць праблемным сем’ям з наступнымі цяжкасцямі: алкагалізм, дзеці з адхіленнямі, сем’і ў крызісе, пагроза разводу, самотнае мацярынства і г.д. З гэтай мэтай праграма курсу ўключае шмат прадметаў з галіны псіхалогіі і практычныя заняткі.
3. Асобы, якія працуюць у кансультацыях, таксама павінны быць веруючымі католікамі, таму ў праграме прысутнічаюць фундаментальныя тэалагічныя і этычныя прадметы.
4. Курс у Мінску не будзе абмежаваны толькі католікамі, але будзе мець экуменічны характар, таму ў ім змогуць прыняць удзел прадстаўнікі розных канфесій, а таксама няверуючыя, зацікаўленыя дабром сям’і.
5. Дадаткова курс забяспечвае атрыманне грунтоўных ведаў на тэму натуральных метадаў распазнавання плоднасці.
6. Курс працягваецца 3 гады. Лекцыі будуць праходзіць 1 раз у месяц (увечары ў пятніцу, увесь дзень суботы і ў нядзелю да абеду). На працягу года будзе 8 з’ездаў (кастрычнік-май). Цалкам курс ахоплівае 432 гадзіны.
7. Заканчэнне курсу будзе для католікаў падставай атрымання кананічнай місіі для працы з сем’ямі ў каталіцкіх сямейных кансультацыях.

Рада па справах сям’і пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.